Вы тут

Бура магла справакаваць мор рыбы на возеры Выганашчанскім


Пра гэта інфармуе сайт Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Гібель рыбы на возеры Выганашчанскім адбылася ўначы з 16 на 17 чэрвеня. Пра гэта паведаміў у Бярозаўскую міжрайінспекцыю прадстаўнік нацпарка “Белавежская Пушча”, у якога возера знаходзіцца ў карыстанні. Інспектары ініцыявалі выезд на месца камісіі для ўстанаўлення прычын здарэння і арганізацыі збору загінулай рыбы.

Для аналізу ўзялі пробы вады і глебы. Агляд загінулай рыбы паказаў -- яе жабры забітыя сапрапелем. Адной з прычын гібелі рыбы можа быць бура, якая прайшла напярэдадні ў Івацэвіцкім раёне. Шквалісты вецер падняў на вадаёме моцную хвалю. Паколькі сярэдняя глыбіня возера усяго 1,2 метра, дно плоскае і пакрыта сапрапелем, хваляванні вады ўскалыхнулі дновыя адклады.

Патэнцыйных крыніц забруджвання паблізу возера не выяўлена. Канчатковыя высновы аб прычыне гібелі рыбы можна будзе зрабіць пасля правядзення лабараторных даследаванняў, паведамляюць у Дзяржінспекцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».