Вы тут

У БДУ будуць рыхтаваць менеджараў для СМІ


У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылі міждысцыплінарную магістратуру па спецыяльнасці “Менеджмент”. Гэта сумесная праграма эканамічнага факультэта і факультэта журналістыкі, нацэленая на падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшага звяна ў галіне кіравання выдавецтвамі і медыяпраектаў.


У прэс-службе БДУ канстатуюць: сёння патрабуюцца прафесійныя кадры для кіраўніцтва мультымедыйнай рэдакцыяй СМІ, арганізацыі вытворчасці кантэнту, стварэнні і прасоўванні ініцыятыў. На працягу года магістранты будуць вывучаць стратэгічны менеджмент, інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнесе, асновы сучаснай журналістыкі і іншыя дысцыпліны па эканоміцы і медыя. Дадаткова будуць прапаноўвацца курсы па выбары: сярод іх лічбавая трансфармацыя СМІ, крэатыўныя індустрыі і СМІ, медыяметрыя, метадалогія медыядаследаванняў. Заняткі арганізуюцца на рускай і англійскай мовах.

Спецыялісты, якія закончаць магістратуру,  змогуць працаваць у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, прэс-службах, аналітычных цэнтрах і г.д. Выпускнікам прысвойваецца акадэмічная ступень магістра эканомікі і кіравання з выдачай дыплома міжнароднага ўзору аб заканчэнні другой ступені вышэйшай эканамічнай адукацыі.

Дакументы ў магістратуру прымаюцца да 5 ліпеня ўключна.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.