Вы тут

У Нігерыі адбыўся трайны тэракт, загінула 30 чалавек


У выніку падрыву трох тэрарыстаў-смяротнікаў на поўначы Нігерыі загінулі 30 чалавек, яшчэ 40 атрымалі раненні, перадае Укринформ. Пра гэта заявіў старшыня Агенцтва па надзвычайных сітуацыях штата Борна Усман Качалла.


"У выніку нападаў колькасць загінуўшых узрасла да 30 чалавек. Таксама маем звыш 40 параненых", - сказаў ён.

Па словах прадстаўніка мясцовай самаабароны, адзін тэракт адбыўся ў горадзе Кондуга ў нядзелю каля 21-й гадзіны ў зале, дзе заўзятары глядзелі футбол. Пазней прагрымелі яшчэ два выбухі - смяротнікі ўзарвалі сябе ў натоўпе ў бары.

Як удакладнілі ў Дзяржаўным агенцтве па надзвычайных сітуацыях Нігерыі, вялікая колькасць загінуўшых была звязана з тым, што супрацоўнікі аварыйна-выратавальных службаў не змаглі хутка дабрацца да месца тэракту. Акрамя таго, паблізу з вёскай, дзе здарыўся інцыдэнт, няма медыцынскіх устаноў, здольных справіцца з такой надзвычайнай сітуацыяй.

Вядзецца расследаванне. У нападзе падазраецца ваяўнічая ісламісцкая групоўка "Бока Харам".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.