Вы тут

У Казахстане створаны міністэрства гандлю і экалогіі


Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ "Аб мерах па далейшым удасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Казахстан", перадае БелТА.  У краіне ўтвораны Міністэрства гандлю і інтэграцыі, а таксама Міністэрства экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў.


Касым-Жомарт Такаеў пастанавіў утварыць Міністэрства гандлю і інтэграцыі Казахстана з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў Міністэрства нацыянальнай эканомікі ў галіне фарміравання і рэалізацыі ўнутранай і знешняй гандлёвай палітыкі, міжнароднай эканамічнай інтэграцыі, абароны правоў спажыўцоў; Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця ў сферы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і забеспячэння адзінства вымярэнняў; Міністэрства замежных спраў па каардынацыі дзейнасці ў сферы прасоўвання экспарту.

Кіраўнік Казахстана пастанавіў таксама ўтварыць Міністэрства экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў Казахстана з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў Міністэрства энергетыкі ў галіне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі аховы навакольнага асяроддзя, абыходжання з цвёрдымі бытавымі адходамі, аховы, кантролю і нагляду за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў; Міністэрства сельскай гаспадаркі ў галіне выкарыстання і аховы воднага фонду, водазабеспячэння, водаадвядзення, лясной гаспадаркі; Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця ў сферы дзяржаўнага геалагічнага вывучэння, ўзнаўлення мінеральна-сыравіннай базы.

Ураду даручана забяспечыць пераразмеркаванне штатнай колькасці гэтых дзяржаўных органаў і падведамных ім арганізацый. Міністрам гандлю і інтэграцыі Казахстана прызначаны Бахыт Султанаў, міністрам экалогіі, геалогіі і прыродных рэсурсаў - Магзум Мірзагаліеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».