Вы тут

Прэзідэнт Егіпта прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае БелТА. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.


Ля трапа самалёта кіраўніка дзяржавы сустрэлі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, а таксама паслы абедзвюх краін.

Сёння Абдэль Фатах аль-Сісі правядзе ў Мінску сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўнікамі буйных беларускіх прадпрыемстваў. На 18 чэрвеня запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Абдэль Фатах аль-Сісі і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, разгледзяць ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, сферы бяспекі. Лідары дзвюх краін таксама абмяркуюць развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, бягучую сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

За апошнія два гады беларуска-егіпецкі тавараабарот вырас амаль у два разы - $57,8 млн у 2016-м да $108,7 млн у 2018-м. Экспарт беларускіх тавараў таксама амаль падвоіўся (з $43,3 млн да $83 млн). Асноўныя паказчыкі за студзень-красавік 2019 года дэманструюць рост да аналагічнага перыяду мінулага года. Тавараабарот склаў $50,32 млн (плюс 45 працэнтаў), экспарт - $35,26 млн (плюс амаль 72 працэнты).

Беларусь пастаўляе ў Егіпет грузавую аўтатэхніку, трактары, оптыку, металапрадукцыю, рэнтгенаўскае абсталяванне, калійныя ўгнаенні, вяршкі і сухое малако, прадукцыю нафтахіміі і дрэваапрацоўкі. Егіпет экспартуе ў Беларусь цытрусавыя, агародніну і фрукты, лекавыя сродкі, адзенне, тэкстыль.

Цяпер краіны прапрацоўваюць і рэалізуюць больш за 15 сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, падрыхтоўкі кадраў. 
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.