Вы тут

Аршан стаў глабальным геапаркам


Такі статус прысвоены ЮНЕСКА.


Геапарк Аршан афіцыйна пачаў працу ў якасці глабальнага геапарка ЮНЕСКА. Ён стаў 34-м геапаркам ў Кітаі, які атрымаў такі статус, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Аршан размешчаны ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая. У маі 2017 года на пасяджэнні Выканаўчага савета ЮНЕСКА было прынята афіцыйнае рашэнне аб прысваенні геапарку Аршан статусу глабальнага геапарка ЮНЕСКА і ўключэнні яго ў сусветную сетку.

Аршан з плошчай каля 3653 кв. км валодае найбольш цэласнымі і найбуйнейшымі вулканічнымі кластарамі ў Азіі. Ён славіцца сваімі ўнікальнымі краявідамі, у якіх спалучаюцца застылая лава, кратэрныя азёры, першабытныя лясы і гарачыя крыніцы.

Мэр горада Аршан Лі Хэ заявіў, што мясцовыя ўлады плануюць актывізаваць намаганні па рэалізацыі брэнд-стратэгіі і садзейнічаць ахове дадзенага геапарка з аглядкай на айчынны і замежны вопыт. Лі Хэ таксама заявіў аб імкненні мэрыі ператварыць Аршан у першакласны геапарк, які аб’ядноўвае ў адзінае цэлае экалагічную, геалагічную і навукова-папулярную функцыі, а таксама ў новую «турыстычную Меку» Унутранай Манголіі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.