Вы тут

Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» пазнаёміў з кнігамі па культуры Кітая


У гарадскім пасёлку Мір (Гродзенская вобласць) прайшоў фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». На розных пляцоўках праводзіліся прэзентацыі, аўтограф-сесіі, іншыя мерапрыемствы, якія знаёмілі з кнігамі беларускіх выдавецтваў.


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадставіла гасцям фестываля (а іх за ўвесь дзень было болей як 3000 чалавек) цэлую палітру кніг, якія знаёмяць з літаратурай, мастацтвам, культурай Кітая. Гэта — і том выбранай паэзіі класіка кітайскай літаратуры Ай Ціна на беларускай мове «Гімн святлу» (перакладчыкам выступае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі), зборнікі серыі «Светлыя знакі: Паэты Кітая» (а іх у серыі за 2014 — 2019 гады пабачыла свет ажно 13 — пагадзіцеся, лічба ўражвае), кнігі з серыі «Ключавыя канцэпты кіатйскай думкі і культуры».

Пэўна, калі фестываль стане традыцыяй, то такая актыўнасць прыцягне да яго ўвагу і з боку кітайскіх турыстаў, якіх нашу краіну наведвае досыць шмат.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».