Вы тут

На лікёра-гарэлачным заводзе ў Іванаўскім раёне з-за спякоты выбухнула бочка са спіртам


15 чэрвеня 2019 года ў 16-36 ратаўнікам паступіла паведамленне пра ўспышку пароў спірту без наступнага гарэння на лікёра-гарэлачным заводзе ў вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна, паведамляе сайт МНС.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ўспышка адбылася ў пустой металічнай ёмістасці аб'ёмам 1,5 кубаметры на чацвёртым паверсе будынка - брагарэктыфікайцыйным цэху. У момант здарэння там праводзіліся зварачныя работы па замене цеплаабменніка, ўнутры знаходзіліся трое работнікаў. Яны не пацярпелі.

Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - разбурэнне ёмістасці ў выніку нагрэву ад прамых сонечных прамянёў (яна знаходзілася за паўтара метры ад акна).

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.