Вы тут

Андрэй Раўкоў: Любая маці заўжды хвалюецца за свайго сына


Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі падчас цырымоніі прыняцця воінскай прысягі ў 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Пячах.


Сёння словы на вернасць Радзіме там прамовілі больш за тысячу юнакоў.

- Дзень прысягі заўжды ўрачысты як для салдат, так і для родных і блізкіх, якія прыехалі сюды сёння. Любая маці заўжды хвалюецца за свайго сына. Важна гэта і ў маштабе краіны, паколькі Узброеныя Сілы выконваюць у мірны час не прыкметную на першы погляд задачу. Але мы забяспечваем мірную працу беларускага народа.

Літаральна праз некалькі месяцаў, пасля заканчэння падрыхтоўкі па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, гэтыя спецыялісты прыйдуць у часці і будуць выконваць свае задачы і тым самым умацоўваць абараназдольнасць Беларусі.

Міністр абароны асобна спыніўся на скарачэнні колькасці адтэрміновак ад службы.

- Мяркуецца шэраг захадаў у гэтым кірунку. Існуе законапраект, які зараз знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржаўных органах. Змянілася абстаноўка, і адтэрміновак па адукацыі павінна быць меней. Але разам з тым замацоўваюцца і пэўныя матывацыйныя рэчы. Студэнты, якія маюць пасля службы рэкамендацыі з часцей, атрымаюць першачарговае права на месца ў інтэрнаце. Для тых, хто працаваў да прызыву, мяркуецца захаваць іх месца незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі. Прапануецца таксама зацвердзіць перавагу для тых, хто прайшоў праз тэрміновую ваенную службу, пры паступленні ва ўстановы адукацыі і бясплатным навучанні на падрыхтоўчых курсах.

Таксама ў законе прадугледжваецца павышэнне адказнасці за ўхіленне ад службы.

У бліжэйшы час праект закону паступіць у парламент на разгляд.

(Будзе дапоўнена)

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».