Выстава жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Стасевіча адкрыецца 18 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
У экспазіцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, будзе прадстаўлена каля 20 карцін, на якіх адлюстраваны пасляваенныя гады. "У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заканамернай бачыцца выстава твораў Івана Стасевіча. Многім беларускім мастакам давялося ваяваць, і Ваня Стасевіч быў, як кажуць, сынам палка, дайшоў да Берліна і распісаўся на Рэйхстагу, - расказалі ў музеі. - Юнак меў незвычайны талент жывапісца, быў сапраўдным самародкам, які ў далейшым атрымаў цудоўную прафесійную адукацыю".
Усяго ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея знаходзяцца 22 творы жывапісу і графікі майстра. "Сярод іх палатно "Шахцёры Салігорска", можна сказаць, навечна прыпісанае да пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны мастацкі і гістарычны дакумент", - дадалі ва ўстанове.
Выстава будзе працаваць па 1 верасня.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».