Вы тут

Конкурс бізнес-ідэй абвясцілі ў Оршы


Аршанскі раён увайшоў у лік 12 пілотных раёнаў краіны, на тэрыторыі якіх рэалізуецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі.


Агульны бюджэт праекта складае 9,5 мільёна долараў. Тэрмін рэалізацыі — 36 месяцаў, да 31 студзеня 2022 года, паведамляе «Аршанская газета».

— Мэта праекта — падтрымка эканамічнай ініцыятывы, канкурэнтаздольнасці і інавацый для інклюзіўнага развіцця на мясцовым узроўні, — адзначыў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац на сустрэчы з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу. Ён падкрэсліў важнасць праекта падчас рэалізацыі на Аршаншчыне падпраграмы развіцця малога і сярэдняга бізнесу Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна да 2023 года, а таксама яго ўнікальнасць па стымуляванні прыватнай ініцыятывы, стварэнні новых рабочых месцаў.

Адным з першых і важных этапаў праекта з'яўляецца конкурс бізнес-ідэй, мэта якога — вызначыць канцэптуальны падыход да падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва на тэрыторыі пілотных раёнаў праекта. Да ўдзелу ў конкурсе бізнес-ідэй запрашаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы, гатовыя рэалізаваць у далейшым свае ініцыятывы на тэрыторыях пілотных раёнаў праекта: Браслаўскага і Аршанскага (Віцебская вобласць), Быхаўскага і Хоцімскага (Магілёўская вобласць), Брагінскага, Хойніцкага і Жлобінскага (Гомельская вобласць), Кобрынскага і Бярозаўскага (Брэсцкая вобласць), Лідскага (Гродзенская вобласць), Маладзечанскага і Барысаўскаг (Мінская вобласць).

— Прадстаўленыя на конкурс бізнес-ідэі будуць пакладзены ў аснову аналізу патэнцыялу кожнага праекта і разгледжаны на пасяджэнні раённых саветаў па развіцці прадпрымальніцтва з удзелам нацыянальных і міжнародных экспертаў. Найлепшыя з іх будуць прапанаваны для ўключэння ў раённыя планы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, — расказала кіраўнік праекта Людміла Сакалоўская.

Фінансаванне конкурсу на дадзеным этапе не прадугледжана. У далейшым ініцыятывам, уключаным у адпаведныя раённыя планы, будуць дадзены дадатковыя перавагі ў конкурсах на атрыманне фінансавай падтрымкі ў рамках праекта:

  • 1) падтрымка бізнес-інкубатараў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 1,2 мільёна долараў);
  • 2) падтрымка стартапаў і кластарных ініцыятыў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 4,165 мільёна долараў);
  • 3) падтрымка арганізацый, зацікаўленых стаць пастаўшчыкамі паслуг па мікрафінансаванні (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 360 тысяч долараў);
  • 4) падтрымка прадпрыемстваў, накіраваных на рашэнне сацыяльна значных праблем (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу — 1,8 мільёна долараў).

Тэрмін падачы заявак на конкурс бізнес-ідэй — да 30 чэрвеня 2019 года. Падрабязную інфармацыю можна паглядзець на сайце Аршанскага райвыканкама.

Арганізатары інфармацыйнай сустрэчы звярнуліся да прадпрымальнікаў, а таксама да найбольш актыўных жыхароў раёна з прапановай прыняць удзел у конкурсе, бо ідэй для разгортвання прадпрымальніцкай дзейнасці навокал шмат. Яны могуць быць звязаныя з прафесіяй або хобі, а магчыма, і з даўняй марай пачаць сваю справу, якая ў далейшым застанецца дзецям і ўнукам. Важна праявіць прыватную ініцыятыву і абгрунтаваць, наколькі эканамічная і карысная ваша ідэя для далейшага развіцця і росквіту рэгіёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».