Вы тут

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў артыкул 328 КК


Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні папраўкі ў арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Навацыі прадугледжваюць памяншэнне ніжняй мяжы пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па ч.2 і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па ч.3, перадае БЕЛТА.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы папраўкі ў антынаркатычнае заканадаўства дадаткова старанна вывучаліся усімі зацікаўленымі з улікам важнасці гэтай тэмы для грамадства. У цэлым дэталёвы аналіз законапраектаў, якія закранаюць лёсы людзей, - традыцыйная практыка ў Беларусі, якая дазваляе прымаць узважаныя рашэнні. Пасля абмеркавання засталіся папраўкі, якія прадугледжваюць змяншэнне ніжняй мяжы пакарання па ч.2 і па ч.3 арт. 328 на два гады.

"Гэта не з'яўляецца прыніжэннем для наркадылераў і збытчыкаў наркотыкаў, - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. - Такі падыход дазволіць судам прымяняць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі па наркатычных артыкулах больш дыферэнцыравана - з улікам асобы вінаватага, яго ўзросту, характару і ступені грамадскай небяспекі дзеі , а таксама ўсіх абставінаў яго здзяйснення".

Пры гэтым дзяржава ні ў якім разе не ідзе на тое, каб знізіць адказнасць для тых, хто мэтанакіравана займаецца незаконным абаротам наркотыкаў. Верхняя мяжа да 8 гадоў па ч.2 і да 15 гадоў па ч.3 застаецца без зменаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.

Грамадства

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

Удзельнікі праекта «Настаўнік для Беларусі» стануць «свежым ветрам» у педкалектыве

1 верасня ў беларускія школы ў невялікіх населеных пунктах прыйдуць 12 крэатыўных і неабыякавых педагогаў, якія павінны ўдыхнуць у іх новае жыццё.

Эканоміка

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Зменіцца парадак прыняцця рашэнняў у сумесных домаўладаннях

Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса, якая была прынята сёлета ў пачатку мая, а ўступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года.