Вы тут

Румас і Мядзведзеў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва


Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.


Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі і пажадаў дабрабыту і працвітання брацкаму народу. Ён выказаў перакананне, што сумесная праца ўрадаў дзвюх краін па паглыбленні супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў будзе спрыяць узаемнаму эканамічнаму росту і павышэнню дабрабыту грамадзян.

Падчас размовы бакі надалі ўвагу актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве.

Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».