Вы тут

Шлюбны аферыст прасіў у беларускі $750 нібыта для выкупу прызначанай для яе пасылкі


У Маладзечанскі РАУС звярнулася 51-гадовая мясцовая жыхарка. Міліцыянерам жанчына распавяла аб выніках свайго знаёмства ў сетцы. Прычым галоўная мэта, якую мела заяўніца, гэта інфармаваць праваахоўныя органы і грамадзян аб чарговай афёру жулікаў, паведамляе УУС аблвыканкама.


У сацыяльнай сетцы «Facebook» яна завязала зносіны з замежнікам. Мужчына прадставіўся генералам амерыканскай арміі. Паводле яго слоў, у цяперашні час служыць у Лівіі, плануе сысці ў адстаўку і правесці рэшту жыцця са сваёй каханай ў ціхай і ўтульнай краіне. Па «шчаслівай выпадковасці» у якасці ціхай і ўтульнай краіны «стары салдат» абраў Беларусь, а дамай сэрца - сваю знаёмую з Маладзечна.

Праз некаторы час, натхнёна думкамі пра шчаслівую будучыню, жанчына атрымала чарговае паведамленне ад «генерала». Каб забяспечыць сваёй даме і сабе каралеўскае жыццё, «ветэран» адправіў ёй пасылку з 1,5 млрд. долараў ЗША. Але па нейкай «недарэчнай выпадковасці» на ўкраінскай мяжы затрымалі пасла, які павінен быў перадаць пасылку. За «скрыню грошай» мытні неабходна было заплаціць 750$, у адваротным выпадку - яго канфіскуюць. Усе грашовыя аперацыі ён для надзейнасці рэкамендаваў праводзіць праз банк.

Тым не менш, дадзеная сітуацыя выклікала сумненні ў маладзечанкі ў праўдзівасці слоў яе знаёмага. Плаціць грошы яна адмовілася. Тады віртуальны кавалер ад дамаўленняў перайшоў да ультыматуму. Палохаў нават, што сам прыедзе - і тады бяды не абмінуць...

Па дадзеным факце праваахоўнікамі праведзена праверка. Устаноўлена, што IP-адрас, адкуль пісаў так званы амерыканскі генерал, знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь. Напэўна, гэта адзіная праўда пра яго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».