Вы тут

У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы адбыўся выпускны баль


За час існавання навучальнай установы ў Слуцку пуцёўкі ў жыццё атрымала 350 кадэтаў. Сёлета яе закончылі 63 выпускнікі: ім былі выдадзены атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі і знакі выпускніка вучылішча. У рамках свята адбылася таксама цырымонія развітання са Сцягам кадэцкага вучылішча.


Атэстаты, знак выпускніка і памятны пагон навучэнцам уручалі госці — прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, кіраўнікі сілавых структур Мінскай вобласці і Слуцкага раёна, ветэраны Узброеных сіл Беларусі, прадстаўнікі Слуцкай і Салігорскай епархій.

Мінскае абласное кадэцкае вучылішча функцыянуе з 1 верасня 2010 года. Яго заснавальнік — Мінаблвыканкам. Больш за 230 (65 %) выпускнікоў атрымліваюць адукацыю ў навучальных установах сістэмы нацыянальнай бяспекі, праходзяць службу ў раённых аддзелах міліцыі, па надзвычайных сітуацыях, а таксама ў арміі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.