Вы тут

Рыбак патануў у Прыпяці пад Мазыром


Ратавальнікі АСВОДа дасталі цела мужчыны 1963 года нараджэння з ракі Прыпяць у Мазырскім раёне 11 чэрвеня, паведамляе БелТА.


На працягу дня жыхар Мазыра разам з сябрам рыбачылі з берага ў раёне аўтамабільнага моста каля вёскі Новікі. Затым ён прапанаваў прыяцелю паплаваць, аднак той адмовіўся. Паплыў адзін. Пераадолеўшы 6-7 м, сышоў пад ваду.

Напарнік па рыбалцы набраў нумар экстраных службаў. На працягу 30 хвілін ратавальнікі АСВОДа дасталі мужчыну з вады. Дакладная прычына смерці будзе названая па выніках экспертызы.

Вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Сяргей Касцючэнка падкрэсліў, што арганізм кожнага чалавека па-рознаму ўспрымае перапад тэмператур пры перамяшчэнні з сушы ў ваду. У некаторых выпадках акунанне пасля працяглага знаходжання на сонцы можа прывесці да трагедыі.  Ён таксама парэкамендаваў жыхарам рэгіёна не перабольшваць свае магчымасці, "У першую чаргу трэба думаць пра бяспеку, ні ў якім разе не рызыкаваць. Пажадана плыць ўздоўж берага, на плыткаводдзе, каб у любую хвіліну стаць на ногі і адчуць грунт. Зразумела, калі быў у вады, неабходна выконваць усе правілы бяспечных паводзін", - дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.