Вы тут

У Баранавічах раптоўна памёр вайсковец кантрактнай службы ўнутраных войскаў


Сёння а палове дзявятай раніцы раптоўна памёр старшы прапаршчык 1 стралковага батальёна вайсковай часці 7404, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.


Сёння, у 7 гадзін 22 хвіліны вайсковец пасля выхаднога дня прыбыў на службу. Зайшоўшы ў памяшканне для пераапранання, ён страціў прытомнасць. Неадкладна калегі выклікалі хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя брыгадай медыкаў, станоўчых вынікаў не далі. У 08 гадзін 30 хвілін канстатавана смерць.

Па факце смерці вайскоўца (ва ўнутраных войсках з 2002 года), 1980 г.н., праводзіцца праверка.

Камандаванне і асабісты склад унутраных войскаў выказваюць спачуванні родным і блізкім памерлага. Сям'і аказваецца неабходная псіхалагічная і матэрыяльная дапамога.
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?