Вы тут

Хлопец у слухаўках трапіў пад цягнік у Гомелі


У Гомелі малады чалавек 1998 года нараджэння трапіў пад дызель і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю, паведаміў БЕЛТА гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.


Фота to-ros.info

Здарэнне адбылося сёння на Мохавым пераездзе ў 3.45. Малады чалавек ішоў у навушніках. На пераездзе, быў зачынены шлагбаўм, працавала сігналізацыя. Папярэдне ўстаноўлена, што хлопец зрэагаваў на грузавы цягнік, прапусціўшы яго, аднак затым, не чакаючы, пакуль адкрыецца шлагбаўм, пачаў ісці, спатыкнуўся і зваліўся паміж рэйкамі.

"У гэты час набліжаўся дызельны цягнік, машыніст якога падаў сігнал, прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Пацярпелы апынуўся пад другім вагонам цягніка. Хлопец атрымаў траўмы галавы і пазваночніка, яго шпіталізавалі ў рэанімацыю. На дадзены момант ён прыйшоў у прытомнасць" , - распавёў транспартны пракурор.

Следчыя праводзяць праверку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.