Вы тут

Брытанец сарваў джэк-пот у 156 млн долараў


У Вялікабрытаніі невядомы выйграў джэк-пот агульнай сумай у 156 млн долараў у адной з папулярных латарэй, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Daily Mirror.


Гэта трэці па велічыні джэк-пот, які калі-небудзь разгульвала арганізацыя "Брытанская нацыянальная латарэя". Пакуль што імя пераможцы невядома. Паведамляецца, што ён правільна вызначыў 5 асноўных і 2 дадатковых нумары.

Самы вялікі джэк-пот на дадзены момант выйграла ў 2011 годзе сям'я з Шатландыі. Сума выйгрышу склала 223 млн долараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».