Вы тут

З чацвярга праезд ў цягніках гарадскіх ліній можна аплаціць бескантактавай карткай


З 12 чэрвеня Беларуская чыгунка сумесна з ААТ “БПС-Ашчадбанк” укараніла ў цягніках гарадскіх ліній сістэму аплаты праезду з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак, а таксама смартфонаў, смарт-гадзіннікаў і іншых мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (Near field communication).


Упершыню ў краінах СНД у чыгуначным транспарце арганізавана аплата праезду з дапамогай бескантактавых банкаўскіх картак. Гэта ўнікальны вопыт для далейшага развіцця электронных спосабаў аплаты праезду ў цягніках, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Фота: tut.by

Аплата праезду адбываецца па поўным тарыфе з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак Visa payWave, MasterCard Contactless і БелКарт-Maestro. Зараз у рамках пілотнага праекта можна аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній бескантактавай банкаўскай карткай, з выкарыстаннем мабільнай прылады, што падтрымлівае тэхналогію NFC (смартфонам або смарт-гадзіннікам) (далей — ББК), у межах аднаго тарыфнага пояса — на участках Мінск — Беларусь, Мінск — Міханавічы і Мінск — Гарадзішча. У планах БЧ укараніць такую сістэму на ўсіх участках курсіравання цягнікоў гарадскіх ліній.

Аплата ажыццяўляецца пры пасадцы. ББК неабходна прыкласці да валідатара ў вагоне электрацягніка.

Прынцыпы функцыянавання, архітэктура, а таксама механізмы забеспячэння бяспекі транзакцый для рэалізаванага рашэння ўзгоднены з міжнароднымі аплатнымі сістэмамі. Інфармацыя аб аплаце праезду ў цягніках гарадскіх ліній па ББК і электронныя карт-чэкі па здзейсненых плацяжах даступныя на інтэрнэт-партале paybycard.by.

Навінкай з'яўляецца і тое, што з дапамогай адной ББК магчыма аплаціць праезд некалькіх пасажыраў (да пяці чалавек). Для гэтага неабходна паўторна прыкласці картку або смарт-прыладу да валідатору. Пры гэтым здзяйсненне аплаты праезду кожнага пасажыра пацвярджаецца асобным сігналам валідатара.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?