Вы тут

Зборная Беларусі па футболе пацярпела паразу чацвёрты раз запар


Зборная Беларусі па футболе прайграла дома Паўночнай Ірландыі ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы - 0:1, адзначае sport.tut.by.


Матч праходзіў у роўнай барацьбе, абедзве каманды выдавалі яркія адрэзкі, але ў цэлым гульня не мела шмат небяспечных атак і вострых момантаў.

На жаль, як і ў першай гульні гэтых каманд, завяршальны адрэзак лепш атрымаўся ў паўночнаірландцаў. Пры шумнай падтрымцы сваіх заўзятараў яны паляцелі наперад, правялі некалькі добрых нападаў і ўсё-такі дабіліся свайго на 86-й хвіліне. Макнэйр увайшоў у штрафную з левага флангу, абыграў Івана Маеўскага і з вострага вугла прабіў міма Аляксандра Гутара - 0:1.

У другім матчы дня ў нашай групе Германія знішчыла эстонцаў - 8:0.

Паўночнаірландцы, выйграўшы па два матчы ў Беларусі і Эстоніі, набралі 12 ачкоў. У Германіі дзевяць балаў, у Нідэрландаў тры ачкі пасля двух сустрэч. Эстонія і Беларусь прайгралі ўсе свае матчы. Чатыры паражэнні з самага пачатку - найгоршы старт у гісторыі нашай каманды ў кваліфікацыях топ-турніраў.

Наступны матч Беларусь правядзе шостага верасня ў Эстоніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.