Вы тут

У Японіі прыдумалі марожанае, якое не растае пры спёцы


Цяпер лета — самы час для аднаго з любімых прысмакаў не толькі амаль усіх дзяцей, але і шматлікіх дарослых.


Гаворка пра марожанае, і менавіта ў летнія месяцы попыт на гэты ласунак павышаецца ў разы, што і зразумела. Але не так ужо і шмат задавальнення есці марожанае, якое растае і цячэ па пальцах хутчэй, чым ты яго паспяваеш есці. Японцы запэўніваюць, што знайшлі спосаб уратаваць яго ад спёкі, таму што іх супер-марожанае з Канадзава не растае!

Насамрэч яно, вядома ж, растае — інакш бы яго проста нельга было есці. Так што хоць рэклама сцвярджае, што Канадзава-айс, а менавіта так называецца гэты новы від марожанага, зусім не растае на спякоце, на самай справе яно проста растае куды больш павольна. Там, дзе звычайны пламбір умомант пацёк бы па руках, Канадзава-айс зможа пратрымацца мінімум хвілін пяць, нават калі вы будзеце есці яго пад пякучым сонцам.

Вынайшлі такое марожанае зусім выпадкова. На самай справе ў японскім даследчым цэнтры Bіotherapy Development, дзе адбылося адкрыццё цуда-кампанента, спрабавалі высветліць, што можна зрабіць гэткага з клубніцамі. У прэфектуры Міягі, дзе іх шмат вырошчваюць, паўстала пытанне, як можна больш рацыянальна ўтылізаваць тыя ягады, якія яшчэ цалкам добрыя на смак, але ўжо страцілі свой таварны выгляд або першапачаткова былі не самай роўнай формы. У ходзе эксперыментаў навукоўцы высветлілі, што калі выцяжку з клубніц змяшаць з тлустымі рэчывамі накшталт малочных вяршкоў, то атрыманая сумесь застывае і амаль не растае пры высокіх тэмпературах. «Вінаватыя» ў гэтым поліфенолы — хімічныя злучэнні, якія часта можна знайсці ў раслінах, у прыватнасці, у гарбаце ў выглядзе танінаў. Менавіта гэтыя поліфенолы запавольваюць падзел вады і тлушчу, што, у сваю чаргу, запавольвае раставанне.

Знайсці прымяненне падобнаму адкрыццю аказалася справай няхітрай — марожанае Канадзава-айс, якое празвалі па назве першай крамы, дзе яго пачалі прадаваць, цяпер можна знайсці на ўсёй тэрыторыі, але, пакуль на жаль, толькі Японіі.

Загаловак у газеце: Марожанае, якое не растае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.