Вы тут

Беларуская чыгунка абнавіла парк пасажырскіх вагонаў


На станцыю Мінск-Пасажырскі прыбылі 14 плацкартных вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода. У бліжэйшы час яны будуць задзейнічаны на самых запатрабаваных напрамках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Плацкартавыя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Яны маюць сучасны інтэр'ер, прыстаўна-ссоўныя ўваходныя дзвяры і рассоўныя дзверы міжвагонных пераходаў, аўтаматычную сістэму адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі. У вагонах устаноўлены кандыцыянеры, экатуалеты, сістэмы абеззаражання вады і паветра, відэаназірання і кантролю бяспекі ў дарозе. У салонах 54 спальных месцы. Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад. Тэрмін службы гэтых вагонаў да 40 гадоў.

Да канца чэрвеня на Беларускую чыгунку паступяць 16 купэйных вагонаў. З якіх 8 абсталяваны купэ для перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама асоб, якія іх суправаджаюць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.