Вы тут

Пра Ажэшку — без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст


“Сны самотнага дзьмухаўца:

па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

12 чэрвеня 2019 г. а 18-й Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на другую з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадзкай дзяячцы і пэдагога эпохі пазытывізму.

12 чэрвеня – лекцыя другая: “Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца” (Май 1856-га – 1860-я: ад першых баляў да першых твораў).

Калі ў канцы 1857 года, відавочна, недзе ў першай палове снежня, пры ранішняй гарбаце мама, пані Францішка, у прысутнасці бабкі, Альжбеты Каменскай, і айчыма, Канстанціна Відацкага, паведаміла Элізе, што пан Гліндзіч, сівавалосы, разумны, сур’ёзны, паважаны Антоній Гліндзіч збіраецца сёння ж прасіць яе рукі для Пятра Ажэшкі, брата сваёй жонкі Тэадоры, і спытала ў дачкі, ці хоча яна выйсці замуж за Пятра, што адказала тады Эліза? Адказала: “Так”. Але… “Бяда таму, хто не навучыцца зазіраць у самога сябе…”

  • Чаму Пётр Ажэшка падабаўся Элізе “больш, чым паны Х, Y, Z”?
  • Гульня інстынкту і пачуцця – 1:0 на карысць першага.
  • Пётр і Эліза ў акалічнасцях “стычнёвай буры”.
  • Першы канкурэнт і калега: што мог расказаць шэры кот?
  • Этычныя памылкі №№ 1, 2, 3: не “дзекабрыстка”, разводка, не гаспадыня маёнтка.

Псіхафізіялагічныя аспекты першых жыццёвых памылак пісьменніцы і сёе-тое пра спосаб даведацца пра яе нешта большае ў адсутнасць крыніц.

Кошт: уваходны квіток у музей.

Калі: 12 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.