Вы тут

У Канадзе забароняць аднаразовы пластык


Урад Канады плануе забараніць выкарыстанне з 2021 года аднаразовых пластыкавых вырабаў, перадае платформа Укринформ са спасылкай на CBC News.


"Пластыкавыя саломінкі, ватныя палачкі, мешалкі для напояў, талеркі, сталовыя прыборы і паветраныя шарыкі на палачках - гэта толькі частка аднаразовага пластыка, які будзе забаронены ў Канадзе", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама пад забарону трапяць кантэйнеры з-пад фаст-фуда і кубкі з пенаполістыролу.

Як адзначаецца, гэта толькі частка глабальнай стратэгіі Канады ў барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя пластыкам. Чакаецца, што поўную версію урад краіны абвесціць ў бліжэйшы час.

На апошнім саміце "Вялікай сямёркі" Францыя, Канада, Германія, Італія, Вялікабрытанія падпісалі хартыю, згодна з якой да 2040 году ўвесь пластык, выраблены ў гэтых краінах, будзе паўторна выкарыстоўвацца, перапрацоўвацца або спальвацца для вытворчасці энергіі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.