Вы тут

Сонца вырашыла нас расплавіць?


Сапраўды анамальная спякота ў нашай краіне на гэтым тыдні працягвае ўзмацняцца. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра ў многіх раёнах перавысіць плюс 30 градусаў.


Пры гэтым на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове тыдня месцамі не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У сувязі з гарачым надвор'ем павышаецца ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах, дзе трэба быць вельмі асцярожнымі з агнём, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўдзень у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 27 да плюс 33 градусаў. У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, удзень — 26—33 цяпла.

Паводле прагнозаў айчынных сіноптыкаў, 13 і 14 чэрвеня нас чакае чарговае выпрабаванне спякотай. У чацвер уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 16 да плюс 21 градуса, удзень — ужо 27—34 цяпла. Гарачае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў пятніцу. Уначы ў асобных раёнах па захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—21 градус вышэй за нуль, а ўдзень будзе прыпякаць да 27—34 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?