Вы тут

Шанхай і Пекін — самыя прывабныя


Мегаполісы ўзначалілі топ-10 прывабных для замежнікаў гарадоў.


Шанхай і Пекін узначалілі рэйтынг 10 найбольш прывабных для замежнікаў гарадоў у 2018 годзе. Такія вынікі апытання, апублікаванага часопісам пры Міністэрстве навукі і тэхнікі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Астатнія гарады ў спісе: Хэфэй, Ханчжоў, Шэньчжэнь, Сучжоў, Ціндаа, Цяньцзінь, Сіань і Ухань. Акрамя таго, Сямэнь, Нанкін, Урумчы, Гуанчжоў, Сюйчжоў, Хайкоў, Куньмін, Цзінань, Далянь і Чэнду былі ацэненыя як тыя, што маюць найбольшы патэнцыял.

У ходзе апытання было атрымана 239 галасоў замежных экспертаў, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, прэміі Цьюрынга і прэміі «Сяброўства», заснаванай кітайскім урадам, а таксама 2815 галасоў іншых замежных спецыялістаў і каля 95 тысяч галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў з ліку замежнікаў.

Апытанне, арганізаванае ўпершыню ў 2010 годзе, праводзіцца штогод і накіравана на ацэнку прывабнасці буйных кітайскіх гарадоў для замежнікаў з пункту гледжання працы, жыцця і навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».