Вы тут

Па мосце праз Чышуй


Працягласць – больш за два кіламетры.


 Завершана стыкоўка моста праз раку Чышуй ў правінцыі Гуйчжоў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Гэта ключавы аб'ект участка хуткаснай аўтамагістралі, які злучае павет Гуліна ў правінцыі Сычуань і павет Сышуй у правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай). Агульная працягласць моста праз раку Чышуй складае 2009 метраў, даўжыня галоўнага пралёта - 1200 метраў, а вышыня галоўнай апоры - 243,5 метра.  Гэта робіць аб’ект двойчы унікальным: у яго самая высокая ў свеце апора для падобных падвесных мастоў, пабудаваных у горнай мясцовасці, а сам мост мае другую ў свеце працягласць пралёта сярод мастоў, што перасякаюць каньёны. 

Унікальны аб’ект размешчаны ў гарах Мэншань на мяжы правінцый Сычуань і Гуйчжоў, у старым рэвалюцыйным раёне, дзе ў свой час Рабоча-сялянская Чырвоная армія Кітая здзейсніла "чатыры пераправы праз раку Чышуй".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.