Вы тут

Саміт кітайскай медыцыны


Пройдзе ў Сіані.


V саміт Сусветнага кангрэса па кітайскай медыцыне пройдзе ў Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), з 14 па 16 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў правінцыйны ўрад, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

У ходзе саміту будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як палітыка развіцця індустрыі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ), яе стандартызацыя і інтэрнацыяналізацыя, культура ТКМ, кіраванне здароўем і вялікія дадзеныя. Таксама будуць дэманстравацца апошнія навукова-даследчыя дасягненні, новыя тэхналогіі і новыя метады лячэння ў  кітайскай медыцыне, заявіў генеральны сакратар Сусветнай федэрацыі таварыстваў традыцыйнай кітайскай медыцыны Сан Біньшэн.

Правінцыя Шэньсі можа пахваліцца багатымі рэсурсамі ТКМ.  У апошнія гады рэгіён наладзіў супрацоўніцтва з шэрагам адпаведных медустаноў у замежных краінах, уключаючы Швейцарыю, Расію і Казахстан, адзначыў кіраўнік правінцыйнага Упраўлення па традыцыйнай кітайскай медыцыне Ма Гуанхой. Ён перакананы, што маючы адбыцца саміт, прыцягваючы больш экспертаў і прадпрыемстваў у Шэньсі, надасць новы імпульс выхаду мясцовай ТКМ на сусветны ўзровень.

Летні саміт Сусветнага кангрэса кітайскай медыцыны ўпершыню адбыўся ў 2015 годзе ў якасці міжнароднай акадэмічнай платформы высокага ўзроўню ў сферы ТКМ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».