30 верасня, серада

Вы тут

«Олдтаймер ралі» прайшло ў Мінску


У адзінаццаты раз у сталіцы прайшло «Олдтаймер ралі» — відовішчны фестываль старых аўтамабіляў, які ладзяць упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама і грамадскае аб’яднанне калекцыянераў і рэстаўратараў рэтра-аўтамабіляў «МашЫна часу».


Да сёлетняга прабегу, у якім суддзі ўлічваюць не толькі час, але перадусім дакладнасць і акуратнасць праходжання маршруту, арганізатары дапусцілі каля 50 старых аўто (выпушчаныя не пазней за 1980 год, але пры гэтым тэхнічна спраўныя, вонкава прывабныя і маючыя пасля тэхагляду дазвол для экспуатацыі на дарогах). А да афіцыйнага старту машыны красаваліся на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дзе ўсе ахвотныя маглі зрабіць фота з рэтра-аўтамабілямі і даведацца цікавыя факты з аўтамабільных біяграфій. Для дзяцей дзейнічала спецыяльная пляцоўка з разнастайнымі забавамі, віктарынамі, конкурсамі і міні-гонкай на старых педальных машынках. 

Рэтра-аўтамабілі, дарэчы, прыехалі не толькі з беларускіх гарадоў і мястэчак, але і з рэгіёнаў. Многія машыны не проста рэдкія, а эксклюзіўныя — яны існуюць у адзіным асобніку, як, напрыклад, Fiat 501 1921 (!) года выпуску. Ёсць сярод удзельнікаў і ўсе сем серый аўтамабільнай іконы Амерыкі — Chevrolet Corvette, і легенды савецкага аўтапраму — міліцэйскі ГАЗ-21, першая серыя ГАЗ-24, ГАЗ-М20 («Перамога», да таго ж кабрыялет), ёсць рарытэтны «Цундап Янус», у якога два «твары», а пасажыры сядзяць у машыне спінамі адзін да аднаго, ёсць пенсійнага ўзросту «Бентлі» і «Ягуар», якія па элегантнасці і дагледжанасці дадуць фору многім сучасным аўто...

Пасля гонкі сярод аўтамабіляў адбыўся конкурс элегантнасці, для якога экіпажы аўто — пілот і штурман — падрыхтавалі прэзентацыі ў гістарычных вобразах, касцюмах і традыцыях, адпаведных часу выпуску іхніх «ластавак». Таксама сярод узнагарод, якія арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў «Олдтаймер ралі Мінск 2019» — званні «Міс Олдтаймер ралі» і «Містэр Олдтаймер ралі», «Легенда аўтапрама (ЗША, Еўропы, СССР)», «Самы малады экіпаж» і «Самы старэйшы экіпаж», прыз глядацкіх сімпатый, прыз за самае багатае гістарычнае мінулае, прэстыжная міднародная ўзнагарода The best of show і іншыя.

Даведка «Звязды»

Першае беларускае «Олдтаймер-ралі» адбылося ў 2008 годзе падчас святкавання Дня горада. Яго ўдзельнікі пераадолелі на рэтра-аўтамабілях маршрут агульнай працягласцю ў 100 кіламетраў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Івана ХВІРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Злачыннае «паляванне». Як абаранiць сябе ад «аматараў чужой маёмасцi»?

Валоданне нейкiмi рэчамi азначае i тое, што на iх могуць паквапiцца староннiя. Няма рознiцы, што гэта — мабiльны тэлефон, сумачка цi бензатрымер. 

Грамадства

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Ветэран патрульна-паставой службы міліцыі расказвае пра службу ў 90-я гады

Служба гэтая вельмi напружаная — трэба пастаянна быць у курсе ўсяго, што адбываецца на тэрыторыi даручанага раёна, трымаць кантакт з мясцовымi жыхарамi.