Вы тут

Навагрудак збірае грошы на помнік Міндоўгу


Кожны беларус мае ўнікальную магчымасць унесці сваю грашовую лепту ў праслаўленне айчыннай гісторыі. Навагрудскі райвыканкам робіць рэальныя крокі на шляху ўстанаўлення ў горадзе помніка Міндоўгу. І толькі нам вырашаць, завісне гэтая справа ў паветры на доўгія гады ці найбліжэйшым часам стане рэальнасцю.


Навагрудак чакае манумент Міндоўга ўжо гадоў 10. Летась правялі мастацка-экспертныя саветы па гэтым пытанні. Скульптар Сяргей Бандарэнка перамог у суперніцтве за стварэнне доўгачаканага манумента.

Цяпер бачныя вынікі першага этапу працы, які каштаваў 10 тысяч рублёў: эскізны праект помніка, пластылінавая 35-сантыметровая мініяцюра, візуалізацыя праекта на мясцовасці, а таксама падрабязны план размяшчэння будучай скульптуры на плошчы.

Помнік вырашана ўстанавіць за пазабюджэтныя грошы. 26 тысяч рублёў — менавіта ў столькі ацанілі манумент Міндоўга. На 4 чэрвеня дабрачынны рахунак папоўніўся 4285 рублямі. Гэта 15 % ад патрэбнай сумы.

А пакуль работа замарожана, бо другі этап патрабуе стварэння рабочай мадэлі помніка. Актыўныя будаўнічыя дзеянні і мантаж манумента пачнуцца пасля склікання наступнага Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета.

Нагадаем, легендарны князь — стваральнік адзінай цэнтралізаванай раннефеадальнай дзяржавы (Літвы Міндоўга), вядомы ваенным талентам і ваяўнічым характарам. Яму ж прыпісваюць і пераадоленне раздробленасці сваёй дзяржавы. І менавіта Міндоўгу Навагрудак удзячны за сваё велічнае мінулае. Горад быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, бачыў дзяржаўныя сеймы, пасяджэнні найвышэйшага суда. У 1253 годзе Міндоўга каранавалі ад імя папы рымскага менавіта ў Навагрудку. Як мяркуецца, тут жа кароль і пахаваны.

На працягу апошніх 30 гадоў старажытны горад праводзіць фестываль сярэднявечнай культуры. І галоўная плошча Навагрудка — ідэальнае месца для манумента першага караля ВКЛ, які меў тут рэзідэнцыю.

Рэквізіты для ахвяраванняў

  • Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
  • УНП 500031377 у ЦБП № 416 г. Навагрудак філіял № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Ліда.
  • БІК AKBBBY21413.
  • BY72AKBB36425210006224200000 (з паметкай «На стварэнне помніка Міндоўгу»).

Маргарыта САДОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».