Вы тут

Кругласутачная сувязь з мытняй


Саll-цэнтр, у які змогуць звярнуцца па аператыўную і кампетэнтную кансультацыю як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, будзе працаваць кругласутачна да 7 ліпеня.

Супрацоўнікі мытных органаў будуць інфармаваць усіх ахвотных па пытаннях, звязаных з перамяшчэннем праз мытную мяжу асабістай маёмасці, спартыўнага абсталявання і інвентару, транспартных сродкаў. Кансультацыю будуць аказваць на рускай і англійскай мовах па тэлефоне, запраграмаваным у шматканальным рэжыме: (8017) 218 94 26. У кожнай мытні таксама будуць функцыянаваць аператыўна-інфармацыйныя групы. Нумары тэлефонаў для кансультацый пазначаны на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?