Вы тут

Лёг­ка­ат­ле­ты аб­вяс­ці­лі склад на ІІ Еў­ра­пей­скія гуль­ні


Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях пройдуць з 23 да 28 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў новым фармаце — «Дынамічная новая лёгкая атлетыка» (DNА). У турніры возьмуць удзел 24 каманды. У праграму спаборніцтваў уключаны бег 100 м (мужчыны, жанчыны), бег 110 м з бар'ерамі (мужчыны), бег 100 м з бар'ерамі (жанчыны), кіданне кап'я (мужчыны, жанчыны), скачкі ў даўжыню (мужчыны, жанчыны), скачкі ў вышыню (мужчыны), эстафетны бег 4х400 м (дзве жанчыны, двое мужчын) і змешаная эстафета ў выглядзе гонкі праследавання (дзве жанчыны, двое мужчын).


У каманду, якая выступіць на Гульнях, увайшлі Марына Арзамасава, Эльвіра Герман, Анастасія Мірончык-Іванова, Таццяна Халадовіч, Максім Недасекаў, Крысціна Ціманоўская, Віталь Парахонька, Станіслаў Дарагакупец, Руслана Рашкаван, Аляксей Лазараў, Марына Міхан, Юлія Касцючкова, Ян Слома, Віялета Скварцова, Ігар Зубко, Аляксандр Васілеўскі, Ілья Карнавухаў, Андрэй Скабейка, Крысціна Мулярчык, Максім Грабарэнка, Дар'я Барысевіч.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».