Вы тут

Шчоткіна правяла сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна правяла сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрай Салаўёвай.


Фота: sovresp.gov.by

Як паведамляецца на сайце верхняй палаты беларускага парламента, падчас сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя сферы ўзаемадзеяння з ПРААН, магчымасці пашырэння партнёрства ў галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях дасягнення МУР і правядзенні на сваёй тэрыторыі буйных мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы.

— Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для арганізацыі буйных міжнародных мерапрыемстваў па Мэтах устойлівага развіцця. Нам цікавы вопыт іншых краін, і мы гатовыя падзяліцца сваім, — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

У лютым 2018 года ў рамках рэгіянальнага форуму па МУР у Мінску Беларусь выступіла з ініцыятывай стварэння партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт. Гэтая прапанова была падтрымана міжнароднай супольнасцю. Вядзецца работа над прасоўваннем гэтай ініцыятывы. Да праекта ўжо праявілі цікавасць многія краіны.

Віцэ-спікер верхняй палаты парламента нагадала, што праца па дасягненні МУР у Беларусі вядзецца па чатырох асноўных кірунках: эканоміка, экалогія, сацыяльная сфера і маніторынг. Да яе актыўна прыцягваюцца бізнес-супольнасць і грамадскія арганізацыі. Асаблівая ўвага надаецца праектам з удзелам моладзі.

— Зроблена нямала, аднак важна не змяншаць тэмпы і самае галоўнае — мець канкрэтны вынік, — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. Паводле яе слоў, у цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні свайго роду лабараторыі па МУР, дзе маглі б акумулявацца інавацыйныя тэхналогіі і праекты, накіраваныя на дасягненне Мэт.

У сваю чаргу, Аляксандра Салаўёва адзначыла, што такога роду праекты, падтрымка інавацый у цэлым уяўляюць цікавасць для ПРААН. Яна высока ацаніла праведзеную ў краіне работу ў галіне МУР.

— Беларусь шмат у чым з'яўляецца чэмпіёнам у пытаннях дасягнення Мэт — па вопыце, абранай мадэлі і таму, як нацыяналізаваны адпаведныя індыкатары. У вашай краіне ёсць шмат лакальных ідэй і праектаў, якія могуць быць карысныя для іншых краін, — падкрэсліла Пастаянны прадстаўнік ПРААН.

Сёлета Беларусь і ПРААН павінны пачаць распрацоўку новай краінавай праграмы на 2021—2025 гады.

— Хацелася б, каб яна была ўвязана з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця і той работай, якую вы праводзіце ў галіне МУР, — дадала яна.

Падчас сустрэчы бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі.

Акрамя таго, размова ішла аб запушчанай аргкамітэтам «ЭКСПА-2020» глабальнай праграме найлепшых практык «Маленькія крокі, вялікія дасягненні: рашэнні для ўстойлівага выніку». Гэта платформа для праектаў, якія дэманструюць механізмы вырашэння найбольш складаных глабальных выклікаў. Мяркуецца, што платформа стане базісам для дэманстрацыі простых, але эфектыўных ініцыятыў, накіраваных на дасягненне Мэт устойлівага развіцця.

Загаловак у газеце: На шляху да рэалізацыі глабальных мэт

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.