Вы тут

Сны самотнага дзьмухаўца


Сны самотнага дзьмухаўца

5 чэрвеня, напярэдадні дня народзінаў пісьменніцы, ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася першая лекцыя галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Святланы Воцінавай з цыклу па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».

«Эльжбета — Эльзюня — Эліза» — менавіта такую назву носіць першая сустрэча, прысвечаная пісьменніцы, у прыватнасці, падзеям ад яе нараджэння і да выпуску з Варшаўскага пансіёна.

Слухачы даведаліся пра продкаў Элізы-Зюні, памяць пра дзеда і бацьку, сямейныя міфы, радасці і трагедыі дзяцінства «без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст».

Кранальныя і захапляльныя дэталі гульняў Элізы з любімай старэйшай сястрой Клемянцінай, цытаты з успамінаў, абарона маральнага вобліку пані Францішкі ад біёграфаў Ажэшкі, а таксама, да чаго прыводзіць любоў гуляць па старых могілках — дэтэктыўны аповед пра ўдакладненне датавання некаторых падзей у жыцці пісьменніцы — пра ўсё гэта дасціпна распавяла Святлана Воцінава ў межах пілотнай лекцыі.

Запланаваны яшчэ 6 сустрэч на чэрвень і ліпень. Наступная, пад назвай «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца», адбудзецца 12.06.2019 а 18-й гадзіне.

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

«Сугучча»

Крыніца: http://sozvuchie.by/component/k2/item/6374-sny-samotnaga-dzmukha-tsa.html

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.