Вы тут

Як вырасціць лаванду на дачным садовым участку


Наяўнасць лаванды на дачным садовым участку можна адчуць па асаблівым водары. Шэра-зялёныя кусцікі з дробнымі кветкамі — нядрэнны меданос, які валодае шэрагам гаючых уласцівасцяў.


Фота: dachnikam.ru

Гэта расліна вельмі непатрабавальная ў доглядзе. Дастаткова падрэзаць кусцікі лаванды пасля чарговага этапу цвіцення, як яны зноў выпускаюць кветаносныя парасткі. Культура гэтая вільгацелюбівая і таму заўсёды мае патрэбу ў рэгулярных палівах. Асабліва гэта праяўляецца ў цёплы і засушлівы перыяд. Каб лаванда добра прыжылася на дачным участку, пажадана падбіраць яе сарты ад мясцовых селекцыянераў. Перад пасадкай кусцік трэба змясціць на гадзіну-паўтары ў летнюю ваду. Затым бяром і высаджваем яго на градку. Каб расліна добра кусцілася, перад пасадкай трэба будзе зрэзаць верхавінку. Залішнія карані і ніжнія галінкі з лісцем таксама неабходна выдаліць. Глыбіня пасадачнай ямы для сярэднярослай лаванды (да 40 см) складае каля 30 см, як і адлегласць паміж кусцікамі.

Прывабна выглядае гэтая расліна, калі пасаджана ўздоўж садовых дарожак. Галоўнае пры доглядзе лаванды — правільна стрыгчы такія «бэзавыя бардзюры». Ідэальны дуэт ружы і лаванды ў кветніку стварае гармонію колеру і паху. Дарэчы, існуе дастаткова шмат відаў гэтай кветкі. Апетая Сафіяй Ратару, у многіх нашых суайчыннікаў яна выклікае лёгкую настальгію, а таксама пяшчотныя рамантычныя пачуцці. Гэты мяккі кветкавы пах многіх уражвае дзякуючы сваім духмяным эфірным алеям. Яшчэ ў Старажытным Рыме лаванду выкарыстоўвалі падчас купання, дадаючы ў ванну. А вось дубчыкі лаванды спальвалі, каб засцерагчы свой дом. Лаванду шырока выкарыстоўваюць у парфумерыі, паколькі лавандавы араматычны алей супакойвае, здымае стрэс, стомленасць і галаўны боль.

Ведайце таксама, што лаванда больш любіць бедныя, чым цяжкія вільготныя глебы. Размнажаць яе можна чаранкамі і насеннем. Дарослая расліна дастаткова марозаўстойлівая, яна можа перажыць да 30 градусаў ніжэй нуля.

Высаджваюць лаванду часцей за ўсё ў кастрычніку, а калі рабіць гэта насеннем — то можна і крыху пазней, да надыходу маразоў. Расліна патрабуе шмат святла і цяпла. Вясной яе кусты абразаюць, а як толькі зацвіце — збіраюць «ураджай». Каб правільна засушыць суквецці, трэба выбраць зацененае месца, якое добра праветрываецца.

Сёння многія выкарыстоўваюць лаванду як жаўцягонны, антысептычны, антытаксічны, загойвальны і абязбольвальны сродак. Лавандай нават запраўляюць гародніну і рыбу, салаты і бараніну. А вось у супермаркетах можна знайсці травяную гарбату з утрыманнем гэтых духмяных сініх кветак. Зрэшты, навошта вам супермаркет, калі лаванда расце на дачы проста пад акном?

Яўген Салановіч, дачнік са шматгадовым вопытам

Загаловак у газеце: Вабная лаванда

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.