Вы тут

Румас абмеркаваў пытанні інтэграцыі з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рапотам


Падрыхтоўка праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі стала нагодай для сустрэчы. Пра тое, што гэты дакумент павінен быць гатовы да 21 чэрвеня, дамовіліся прэм'ер-міністры дзвюх краін падчас перагавораў у маі. Такую ж задачу для кіраўнікоў урадаў паставілі і прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на палях саміту ЕАЭС у Нур-Султане.


«Да 21 чэрвеня мы павінны мець узгодненую абноўленую праграму дзеянняў, — сказаў Сяргей Румас. — На 70 % мы сыходзімся. Групы працуюць, я практычна штодня заслухоўваю справаздачы, як усё рухаецца. І для сябе паставіў такую задачу, каб ужо да размовы з Дзмітрыем Анатолевічам [Мядзведзевым. — Зв.] мы на 90 % узгаднілі пазіцыі».

Калі бакі поўнасцю вырашаць усе супярэчлівыя пытанні, кіраўнікі краін правядуць сустрэчу на вышэйшым узроўні і абмяркуюць далейшыя крокі па ўзаемадзеянні.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Узгадняючы пазіцыі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.