Вы тут

«Усходняе партнёрства» павінна ўключаць дыялог паміж ЕС і ЕАЭС


Такое меркаванне міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў на адкрыцці экспертнага семінара «10 гадоў Усходняму партнёрству: вынікі і перспектывы», які адбыўся на пляцоўцы Савета па міжнародных адносінах «Мінскі дыялог». У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прадставіў бачанне ролі ініцыятывы ў адносінах Беларусі з Захадам і Усходам.


Беларусь выступае за развіццё «Усходняга партнёрства» як прагматычнага, раўнапраўнага і гібкага інструмента супрацоўніцтва і зніжэння канфрантацыі. Пашырэнне гэтай ініцыятывы, на думку Уладзіміра Макея, павінна суправаджацца мерамі даверу, якія ўключаюць дыялог Еўрапейскага і Еўразійскага эканамічнага саюзаў.

«Абмен інфармацыяй, гарманізацыя стандартаў і тэхнічных рэгламентаў, ліквідацыя залішніх перашкод у гандлі, заахвочванне кааперацыі на ўзроўні краін — членаў абодвух саюзаў — усе гэтыя перспектыўныя і запатрабаваныя тэмы супрацоўніцтва палітычна нейтральныя і працуюць на доўгатэрміновую стабільнасць і росквіт у маштабах усёй Еўропы, — лічыць міністр. — Не бачу, чаму выгаднае абодвум бакам узаемадзеянне павінна ўпірацца ў палітычныя перашкоды».

Існаванне канкурыруючых гандлёвых рэжымаў падштурхоўвае краін да выбару паміж імі і не толькі ў эканамічным плане. «Блокавасць у эканоміцы спараджае блокавасць у палітыцы, — падкрэсліў Уладзімір Макей. — Дыялог ЕАЭС — ЕС дазволіў бы ліквідаваць гэтую блокавасць, развеяць міф аб несумяшчальнасці ўсходняй і заходняй эканамічных і каштоўнасных сістэм. Бо менавіта гэты міф як аснова памылковага выбару, да якога спрабуюць падштурхнуць постсавецкія краіны, з'яўляецца першапрычынай многіх канфліктаў».

Тэму ўдзелу Беларусі ва «Усходнім партнёрстве» кіраўнік беларускага МЗС абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Расія разумее імкненне Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС, які з'яўляецца другім па значнасці гандлёвым партнёрам.

«Апошнім часам, на наш погляд, Расія стала больш разумець, што ўдзел Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства» не накіраваны супраць Расіі», — адзначыў Уладзімір Макей.

Перагаворы па паглыбленні інтэграцыйнага супрацоўніцтва з усходняй суседкай, па яго словах, ідуць у рэжыме «руціннай работы», таму падрабязнасці не вартыя ўвагі.

У сваім выступленні міністр спыніўся на планах узмацнення ваеннай прысутнасці ЗША ў Польшчы, назваўшы гэты крок «глыбока памылковым» і «правакуючым далейшую напружанасць».

Асабліва перспектыўным з'яўляецца трохбаковы фармат праектаў «КНР — краіны «Усходняга партнёрства» — ЕС»: праз некалькі гадоў «Вялікі Шаўковы шлях» састыкуецца з еўрапейскай транспартнай сеткай TEN-T.

Пашырэнне такіх сувязяў патрабуе спрашчэння сістэмы перасячэння граніцы з Еўрапейскім саюзам. Для вырашэння пытання патрэбна гатоўнасць абодвух бакоў.

«Трэба проста сесці за стол перагавораў і вызначыцца, што нам трэба для таго, каб і перавозчыкі, і звычайныя грамадзяне праходзілі гэтую мяжу ў нармальным рэжыме, каб не было такога, што людзі чакаюць па 10—15 гадзін, а то і суткі, асабліва калі гэта прыходзіцца на святы», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Бягучы год — юбілейны для ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Наша краіна неаднойчы заяўляла пра гатоўнасць правесці святочныя сустрэчы ў Мінску.

«Восенню гэтага года мы з калегамі з Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў плануем правесці ў Мінску афіцыйныя мерапрыемствы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства». А ў перспектыве спадзяёмся прыняць у сябе і чарговы саміт «Усходняга партнёрства», — сказаў кіраўнік МЗС.

У семінары, арганізаваным румынскім старшынствам у Савеце ЕС, прынялі ўдзел Генеральны дырэктар па справах Усходняга суседства МЗС Румыніі А. Станеску, паслы па асобых даручэннях МЗС Польшчы Я. Мултаноўскі і МЗС Швецыі С. Бургсталер, палітычны каардынатар Генеральнага дырэктарату Еўракамісіі па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС В. Байкоў, намеснік начальніка аддзела «Усходняга партнёрства», рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Р. Дарскі, прадстаўнікі аналітычнай супольнасці краін ЕС і «Усходняга партнёрства».

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Захад ці Усход — не дылема

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.