Вы тут

Паведамленні аб ілжывым мінаванні ў Беларусі паступалі з-за мяжы


У аўторак у Мінску быў урачыста адкрыты новы будынак Партызанскага РУУС. Чатырохпавярховы дом месціцца на вуліцы Ваўпшасава. Павіншаваць супрацоўнікаў прыехалі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч, яго намеснік Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.


Міліцыя Партызанскага раёна вядзе адлік з 1977 года. Увесь гэты час РУУС знаходзіўся ў старым будынку ў нетрах пасёлка МТЗ. На будаўніцтва новага аб'екта было затрачана шмат часу – каля васьмі год. І вось нарэшце пераезд адбыўся.

– Гэта знакавы дзень, – кажа начальнік Партызанскага РУУС Мінска падпалкоўнік Дзмітрый Бурдзюк. – Тут будуць размешчаны ўсе службы і падраздзяленні, якія адносяцца да Упраўлення ўнутраных спраў раёна. Раней мы размяшчаліся ў некалькіх будынках, цяпер аддзел па грамадзянстве і міграцыі, дзяжурная служба, крымінальная міліцыя, міліцыя грамадскай бяспекі, ДАІ сабраны ў адно цэлае. І больш за тое – у новым будынку ёсць тое, пра што ў старым мы маглі толькі марыць – цір, трэнажорны зал, спартыўная пляцоўка. Таксама каля РУУС з'явілася вялікая гасцявая паркоўка. Дзякуючы гэтаму легкавымі аўтамабілямі наведвальнікаў не будуць абцяжараны размешчаныя побач вуліцы і двары.

Высокія госці прыехалі з падарункамі. Ад міністра ўнутраных спраў РУУС атрымала новы аўтамабіль Geely Atlas, а ад начальніка ГУУС Мінгарвыканкама - Geely Emgrand.

Ігар Шуневіч падчас гутаркі з журналістамі асобна спыніўся на нядаўніх выпадках ілжывага "мініравання" буйных аб'ектаў, у тым ліку гандлёвых цэнтраў.

– Пакуль зламыснікаў затрымаць не ўдалося. Але магу паведаміць, што яны знаходзяцца за мяжой. Мы ўсталявалі, дзе знаходзяцца серверы. У Беларусі такія ілжэмінёры заўжды затрымліваліся. Таму прыцягненне да адказнасці замежных "жартаўнікоў" – справа будучыні.

Аднак ужо выпрацаваны механізм рэагавання на такія паведамленні. Асабліва гэта важна ў кантэксце маючых адбыцца ІІ Еўрапейскіх гульняў.

– Тыя аб'екты, якія будуць задзейнічаны на спартыўных спаборніцтвах, мы бярэм пад кругласутачную ахову. Мы загадзя правяраем іх з дапамогай сапёрных і піратэхнічных груп, а таксама службовых жывёл і спецыяльнай апаратуры. Таму, калі і з'явяцца нейкія паведамленні, то яны не ўнясуць гармідар у арганізацыю мерапрыемстваў. Рэагаваць будзем у любым выпадку.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».