Вы тут

Беларус Яраслаў Саколікаў стаў прызёрам «Дзіцячай Новай хвалі»


12-гадовы мінчанін Яраслаў Саколікаў увайшоў у лік пераможцаў міжнароднага конкурсу «Дзіцячая Новая хваля», які па традыцыі прайшоў у «Артэку». Сёлета ў фінале гэтага творчага спаборніцтва ўдзельнічалі юныя артысты з дзевяці краін: Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Мальты, Расіі і Узбекістана.


Па выніках двух дзён выступленняў і работы журы на чале з народным артыстам Расіі кампазітарам Ігарам Крутым беларускі канкурсант заняў другое месца. Узнагародай для яго стане песня, створаная спецыяльна для Яраслава прафесійнымі аўтарамі, і яе запіс у студыі. «Гэта нерэальнае адчуванне! Я такі рады і ўдзячны маёй сям'і, педагогам, Акадэміі Ігара Крутога, Артэку, усім, хто падтрымліваў, — падзяліўся юны спявак у сацсетках. — Верце ў мары, яны часам здзяйсняюцца!»

Першае месца і прызавы запіс кліпа падзялілі паміж сабой артысты з Расіі, трэцюю прыступку заняла прадстаўніца Узбекістана, якая стане госцяй «Дзіцячага Еўрабачання—2019».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».