Вы тут

Парламенты Беларусі і Славакіі будуць пашыраць узаемадзеянне


Шчырасць намеру развіваць узаемавыгаднае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва са Славакіяй і Еўрапейскім саюзам падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Славацкай
Рэспублікі.


«Галоўнае, каб узаемадзеянне было дынамічнае і эфектыўнае — думаю, сёння менавіта гэтага нам не стае», — адзначыў кіраўнік ніжняй палаты парламента. Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што рэспубліка праводзіць шматвектарны знешнепалітычны курс. Так, знешнегандлёвы абарот амаль напалову складаецца з гандлю краінамі ЕС, а 65 % беларускай прадукцыі прадаецца за межамі дзяржавы. Леташні тавараабарот са Славакіяй узрос да 218 мільёнаў долараў.

«У аснове знешнепалітычнага курсу — незалежнасць, мір, стабільнасць у рэгіёне і, вядома, дабрабыт нашага насельніцтва. Еўрапейскі саюз — моцнае інтэграцыйнае аб'яднанне, а Славакія — адна з блізкіх нам краін, якой мы ўдзячныя за падтрымку», — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён лічыць, што Беларусі трэба працягваць супрацоўніцтва на міжнародных парламенцкіх пляцоўках і пашыраць узаемадзеянне ў рамках Вішаградскай групы (сёлета ў ёй старшынствуе Славакія). Акрамя таго, па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, неабходна больш актыўна карыстацца парламенцкім вымярэннем для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галінах культуры, спорту, адукацыі.

На думку старшыні Палаты прадстаўнікоў, у перспектыве ёсць магчымасць стварэння дарожнай карты супрацоўніцтва і падпісання пагаднення або мемарандума аб супрацоўніцтве паміж парламентамі. Адзначыў Уладзімір Андрэйчанка і ролю паслоў і кіраўнікоў груп сяброўства ў парламентах абедзвюх краін.

Старшыня Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі Андрэй ДАНКА згадзіўся, што ў любой галіне знойдзецца шмат белых плям, над якімі можна працаваць: «Асабліва важна, што нашы народы блізкія па гісторыі, ментальнасці. На гэтых агульных кропках мы можам будаваць нашы адносіны. Думаю, пачынаць трэба як мага хутчэй».

Старшыня Нацыянальнага савета Славакіі адзначыў, што Беларусь вядомая патэнцыялам у сферах аховы здароўя і адукацыі, а спецыялістаў у гэтай галіне з задавальненнем віталі б і ў цэнтральнаеўрапейскай дзяржаве. Андрэй Данка прапанаваў у жніўні правесці двухбаковыя сустрэчы асобных камісій абодвух парламентаў і паабяцаў паскорыць працэс узаемнага прызнання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: У аснове курсу — мір і стабільнасць

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.