Вы тут

Вучоныя даказалі негатыўны ўплыў Twitter на вучобу


Доўгае знаходжанне студэнтаў у Twitter негатыўна ўплывае на іх паспяховасць у вучобе. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца ў Італіі, паведамляе tvzvezda.ru са спасылкай на The Daily Mail.


Яны правялі даследаванне сярод 1,5 тысяч навучэнцаў з высокай паспяховасцю. У якасці аднаго з заданняў ім патрабавалася прачытаць раман «Нябожчык Матыя Паскаль» італьянскага драматурга Луіджы Пірандэла.

Затым удзельнікі эксперыменту павінны былі прааналізаваць твор. Палова падыспытных для аналізу выкарыстала абмеркаванні ў Twitter, іншая палова - традыцыйную літаратуру, лекцыі і семінары. Пасля гэтага вучні прайшлі тэст, падчас якога высветлілася, што вынікі тых, хто карыстаўся традыцыйнымі метадамі аналізу матэрыялу, вышэй на 20-40% тых, хто здавольваўся паведамленнямі ў Twitter.

Адзначаецца, што ў сацыяльнай сетцы часта распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя, якая няправільна фарміруе меркаванне, а рэкамендацыі даюць часта карыстальнікі, якія не з'яўляюцца экспертамі ў той ці іншай сферы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.