Вы тут

Міхаіл Фінберг вучыўся беларускай мове па газеце


Падчас прэс-канферэнцыі ў Нясвіжы, якая праходзіла ў межах фестывалю «Музы Нясвіжа—2019», маэстра Міхаіл Фінберг, перад тым як адказаць на пытанне карэспандэнта «Звязды», вельмі цёпла выказаўся пра выданне.


— Перш-наперш дзякуй, што вы знайшлі час і прыехалі ў Нясвіж, каб паслухаць добрых і таленавітых выканаўцаў, акунуцца ў атмасферу нацыянальнага свята музыкі, - сказаў ён.

Маэстра адзначыў, што менавіта па газеце «Звязда» вучыўся разумець родную мову. «Я і цяпер хачу чытаць вершы паэтаў, якія тут друкуюцца, артыкулы аўтараў, што тут працуюць. Але не заўсёды стае часу, — прызнаўся Міхаіл Якаўлевіч. — Дзякуй за тое, што старэйшае ў краіне беларускамоўнае выданне не забылася паслаць свайго супрацоўніка на фестываль. Гэта вялікая пашана і гонар для ўсяго нашага творчага калектыву. Ваша газета нездарма называецца «Звязда», гэта сапраўдная зорка. І я ніколі не забуду, што «Звязда» першай мяне павіншавала з атрыманнем ганаровага звання Народнага артыста Беларусі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.