Вы тут

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне выпускнікам


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што апошні школьны званок азначае пачатак новага, дарослага жыцця, адкрывае дзверы ў свет вялікіх магчымасцяў, адказных рашэнняў, амбіцыйных планаў.

«Сёння вы развітваецеся з цудоўным часам, напоўненым рамантыкай школьных будняў, развітваецеся з настаўнікамі і аднакласнікамі. Дарыце цёплыя словы падзякі педагогам за салідны багаж ведаў, сябрам — за дапамогу і падтрымку, бацькам — за тое, што былі побач і мудра накіроўвалі на гэтым шляху, — гаворыцца ў прывітанні. — Вам трэба будзе зрабіць першы самастойны выбар прафесіі, інвеставаць усе свае веды і набыты вопыт у стварэнне ўласнай паспяховай будучыні».

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што выпускнікамі рухаюць высакародныя імкненні і яны гатовыя накіраваць энергію маладосці, розум, талент на рэалізацыю высокіх мэт у імя міру і росквіту роднай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».