Вы тут

«Макаёнка, 9» адзначае своеасаблівы міні-юбілей


1 чэрвеня вячэрняе шоу «Макаёнка, 9», што выходзіць па суботах на канале «Беларусь 1», адзначыць своеасаблівы міні-юбілей — 30-ы выпуск.


Гасцямі праграмы ў гэты вечар стануць лідар вядомага гурта «Няшчасны выпадак» Аляксей Кортнеў, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016» Аляксандр Мінёнак і адна з самых стыльных беларускіх тэлевядучых Алена Спірыдовіч, якая, дарэчы, анансуе будучы мастацкі форум «Славянскі базар у Віцебску».

«За адзін тэлесезон мы прывялі ў праграму столькі сусветных зорак, колькі часам не бывае на канале і за некалькі гадоў, — падводзіць вынікі вядучы праекту Яўген Перлін. — У нашым эфіры не толькі раскрыліся з новага боку вядомыя беларусы Павел Харланчук, Вадзім Галыгін і Паца-Ваца, але і здолелі заявіць пра сябе шырокай аўдыторыі многія пачынаючыя артысты». Кожны з гасцей «юбілейнага» выпуску таксама падрыхтаваў для гледачоў пэўныя цікавыя сюрпрызы і падарункі. А пасля трыццатага выхаду ў эфіры «Макаёнка, 9» і яго стваральнікі сыходзяць у летні адпачынак — зрэшты, абяцаючы хутка вярнуцца.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Трыццаць субот перад водпускам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».