Вы тут

На забруджанай пляцоўцы ў Магілёве, пра якую мы пісалі, навялі парадак


Летась «Звязда» пісала пра тое, як на прылеглай да аднаго з ліцэяў Магілёва тэрыторыі актывіст заўважыў беспарадак (нумары ад 26.10.18 і 13.12.18). Карэспандэнт разам з ім прайшоўся па пляцоўцы, якая трапіла пад крытыку, і зафіксаваў факты бязладдзя. Прыемна паведаміць, што сітуацыя змянілася. Актывіст патэлефанаваў у карпункт і папрасіў падзякаваць кіраўніцтву ліцэя за наведзены парадак.


Актыўную пазіцыю ў навядзенні парадку на зямлі праявіў старшыня вулічкама № 5 Ленінскага раёна Магілёва, член Савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікразоны № 4 Віталь Гардзееў. Ён карыстаецца ў мясцовага насельніцтва павагай за сваю прынцыповасць і неабыякавасць. Вось і ў гэтай сітуацыі ён не застаўся ўбаку. І вельмі задаволены, што яна выправілася.

— Цяпер гэта стала ўзорная пляцоўка, прыемна самаму паглядзець і іншым паказаць, — адзначыў ён.

Загаловак у газеце: Навялі парадак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».