Вы тут

На БЧ праходзіць акцыя «Дзеці і бяспека»


Магістраль правядзе яе напярэдадні летніх школьных канікул. Асаблівая ўвага будзе аддадзена прадухіленню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.


Да 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных блізка ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі.

Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе весціся на вакзалах і ў цягніках.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 36 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на дзевяць выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 36 чалавек (тры з іх непаўналетнія): загінула 25 грамадзян і 11 атрымалі траўмы. Каля 40 працэнтаў пацярпелых знаходзілася на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. Напрыклад, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».