Вы тут

7—8 чэрвеня ў Навагрудку пройдзе XV Рэспубліканскі экалагічны форум


Спецыяльная тэма форума сёлета сфармулявана ў кантэксце Года малой радзімы, які праводзіцца ў Беларусі. Яна гучыць як «Устойлівае развіццё малых гарадоў: глабальныя выклікі і лакальныя рашэнні».


Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, праграма мерапрыемства арыентавана на выкананне даручэнняў Прэзідэнта па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні; стварэнні спрыяльных умоў пражывання ў гарадах, эфектыўных сістэм водаспажывання і абыходжання з адходамі; захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці для будучых пакаленняў і іншых найважнейшых даручэнняў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

Форум будзе ўключаць пленарнае і тры секцыйныя пасяджэнні: «Захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці; устойлівае кіраванне адходамі», «Рацыянальнае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў», «Зялёныя гарады. Зялёная энергетыка». Запланавана таксама правядзенне розных навуковых, пазнавальных мерапрыемстваў і акцый экалагічнага характару.

Плануецца, што ў мерапрыемствах форума возьмуць удзел больш за тысячу гасцей і многія жыхары Гродзенскага рэгіёна.

Вераніка КОЛАСАВА


Праграма XV Рэспубліканскага экалагічнага форума

Мерапрыемства

 

 Час, месца

 

6 чэрвеня (чацвер)

 

 

Заезд удзельнікаў форума

 

 

7 чэрвеня (пятніца)

 

 

Работа навукова-практычнай пляцоўкі па секцыях

 

10.30 — 14.00

 

Пасадка дубовай алеі

 

11.00 — 11.30

 

Наведванне гісторыка-культурных і экалагічных аб'ектаў Навагрудка

 

 11.00 — 14.00

 

Работа выстаўкі

 

10.00 — 20.00, плошча імя Леніна

 

Ганаровае адкрыццё экалагічнага форума

 

15.00 — 16.00, плошча імя Леніна

 

Пленарнае пасяджэнне

 

 17.00 — 18.30, раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці

 

Гала-канцэрт

 

19.00 — 20.00, плошча імя Леніна

 

Дыскатэка

 

20.00 — 22.00, плошча імя Леніна

 

Афіцыйнае адкрыццё першай вуліцы ў Навагрудку, аснашчанай сістэмай «разумнага» святлодыёднага асвятлення

 

22.00 — 22.30

 

8 чэрвеня (субота)

 

 

Работа выстаўкі

 

10.00 — 20.00, плошча імя Леніна

 

Адкрыццё добраўпарадкаванай крыніцы і малой архітэктурнай формы

 

10.30 — 11.15

 

Зарыбленне возера Маладзёжнага

 

11.35 — 12.15

 

Закладка альпійскай горкі і пасадка алеі «сямейных дрэў»

 

12.30 — 13.00

 

Адкрыццё экалагічнай сцежкі на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі»

 

14.30 — 15.30

 

Падвядзенне вынікаў работы і цырымонія афіцыйнага закрыцця форума

 

16.00 — 17.00, плошча імя Леніна (галоўная сцэна)

 

Канцэртная праграма

 

18.00 — 20.00, плошча імя Леніна (галоўная сцэна)

 

Дыскатэка

 

 20.00 — 24.00, плошча імя Леніна

 

9 чэрвеня (нядзеля)

 

 

Ад'езд удзельнікаў форума

 

 

* У праграме магчымыя змяненні.

Загаловак у газеце: Свята для ўлюбёных у прыроду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».