Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Кітаянка назбірала на аўтамабіль 66 мяшкоў дробных грошай

У горадзе Цанчжоу (Кітай) жанчына расплацілася за сваю новую машыну 13 тысячамі манет, распавяла сваім чытачам Daіly Maіl.

Кітаянка замовіла ў аўтамабільным салоне Volkswagen Passat коштам 190 000 юаняў (больш чым Br57 000). На працягу дзесяці гадоў яна патроху адкладала невялікую суму, каб набыць машыну, і ў выніку прыйшла ў банк з 66 мяшкамі манет. На відэа, якое трапіла ў сеціва, відаць, як прадаўцы аўтамабільнага салона займаюцца падлікам грошай. На падлозе ляжыць велізарная колькасць манет і мяхоў з імі. Работнікі акуратна складаюць грошы ў скруткі для таго, каб даставіць іх у банк. Паводле слоў дырэктара салона, у 17 супрацоўнікаў сышло тры дні, каб пералічыць усю суму. У выніку жанчына заплаціла за аўтамабіль 131 492 юані (каля Br40 000) наяўнымі, а рэшту перавяла праз электронны банкінг.


Турэмны тэрмін — за прымус да вегетарыянства

У Швецыі пасадзілі ў турму бацькоў, якія прымушалі сваю дачку да вегетарыянства, паведамляе Dagens Nyheter.

Суд горада Гётэборг прызначыў маці і бацьку дзіцяці пакаранне ў выглядзе трох месяцаў турмы. Паліцыя даведалася пра сям'ю толькі пасля таго, як дзяўчынка апынулася ў бальніцы. У паўтара года яе вага складала менш чым шэсць кілаграмаў пры норме ў дзевяць. Урачы дыягнаставалі ў дзіцяці крайнюю ступень знясілення і востры недахоп вітамінаў. Бацькі распавялі, што дзяўчынка была на грудным харчаванні, таксама ёй давалі гародніну. Як адзначае выданне, у дадзены момант жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае, яна перададзена пад апеку іншай сям'і.


Нявесту разгневаў танны падарунак

Сквапная нявеста запатрабавала ў госці больш грошай, пасля таго як засталася незадаволеная падарункам. Як паведаміла Daіly Maіl, сваю гісторыю запрошаная на вяселле брытанка вырашыла распавесці ў Twіtter.

Карыстальніца Сеі Аківова напісала, што калега запрасіла яе на вяселле пару гадоў таму. Дзяўчына адправілася на ўрачыстасць з сяброўкай і сама аплаціла паездку і пражыванне. Яна адзначыла, што цырымонія прайшла выдатна, а гасцям раздалі сумкі з падарункамі. У запрашэнні жаніх і нявеста папрасілі дарыць ім грошы, бо не хацелі везці дадому груду рэчаў. Аднак Аківова з сяброўкай не змаглі знайсці банкамат у вёсцы, дзе праходзіла цырымонія, а таму падарылі пары ўсе наяўныя, якія ў іх былі, — 25 еўра. Яны вырашылі, што пазней купяць пары яшчэ што-небудзь.

Пасля вяртання ў Лондан Аківова атрымала ад нявесты гнеўнае паведамленне. «Здаецца, табе спадабалася наша вяселле, але гэта неяк не адбілася на тваім укладзе ў нашы выдаткі на мерапрыемства. У сярэднім людзі падарылі нам па 100 еўра, але нават 75 хапіла б, каб ежа і напоі, а таксама арэнда акупіліся», — напісала маладая. Яна папрасіла калегу і яе сяброўку перавесці ёй на карту яшчэ 100 еўра. Брытанка адзначыла, што з тых часоў не сябруе са «збіральніцай даўгоў».

Каментатары сацсеткі пасмяяліся з гісторыі дзяўчыны. Адны — са сквапнасці нявесты, другія — з недальнабачнасці госці, якой у запрашэнні прама было напісана, што маладыя прасілі грошы ў падарунак.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.