Вы тут

У Мінск прыбудуць мошчы святых вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары


У Мінск 29 мая прыбудуць мошчы святых вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары

Каўчэгу з правіцай княгіні і часткай мошчаў інакіні Варвары можна будзе пакланіцца да шостага чэрвеня. У дзень прыбыцця з 17.00 да 22.00 і 30 мая з 6.00 да 15.00 святыні адкрыты для вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска (вул. Кірылы і Мяфодзія, 3). Узначаліць сустрэчу мошчаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.


Потым святыні перавязуць у Дзяржаўны храм Свята-Елісавецінскага манастыра ў мікрараёне Навінкі (вул. Выгоцкага, 6). Там яны будуць знаходзіцца з вечара 30 мая да 6 чэрвеня. Пацалаваць каўчэг з рэшткамі святых у Дзяржаўным храме можна з 7.00 да 22.00.

Княгіню Елісавету, заснавальніцу Марфа-Марыінскага прыстанку, лічаць сваёй нябеснай заступніцай лекары, супрацоўнікі сацыяльных службаў і дабрачынцы. Да яе звяртаюцца з малітвамі аб дзецях, аб благаслаўленні сям'і, у хваробах і іншых жыццёвых сітуацыях.

Год назад мошчы святых вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары таксама прывозілі ў Мінск. Тады за два дні ў Свята-Елісавецінскім манастыры да іх прыклалася больш чым 16 тысяч чалавек.

У беларускую сталіцу святыні даставяць са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка яго ключнік протаіерэй Андрэй Сомер і прадстаўнікі Маладзёжнай асацыяцыі святога князя Уладзіміра. Праваслаўная моладзь ЗША таксама прывязе сродкі для дзяцей-інвалідаў рэабілітацыйнага цэнтра «Самаранін» у Пінску. У мінулым годзе Моладзевая асацыяцыя святога князя Уладзіміра дапамагла мінскаму дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі развіцця — на тэрыторыі быў створаны сэнсарны сад і кантактны заапарк.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.